Сястру Максіма Вінярскага вызвалілі, але прысудзілі вялікі штраф


Сястра Максіма Вінярскага Алена Церашкова на волі. Пасля затрымання ў пятніцу яе вызвалілі, але прысудзілі штраф у памеры 100 базавых велічыняў (2900 рублёў), паведамляе Алена ў сваім Facebook. Што стала прычынай затрымання – не вядома.

У Алены і Андрэя Церашковых чацвёра малых дзяцей. Алена Церашкова, сястра актывіста Максіма Вінярскага – хірург сківіцы і твару, піша дзіцячыя казкі па-беларуску, а таксама дапаможнікі па англійскай мове.

Алена Церашкова з братам Максімам Вінярскім.
Фота: Алена Церашкова / Facebook

У пятніцу 27 жніўня сілавікі затрымалі жанчыну і яе мужа. Дзеці засталіся з бабуляй, якая апынулася ў цяжкім псіхалагічным стане.

Што стала прычынай затрымання – невядома. Алене прысудзілі штраф у памеры 100 базавых велічыняў (2900 рублёў). Ейнага мужа арыштавалі на 15 содняў.

«Панове, я дома (100 баз), Андрэй на соднях(15), дзеці норм, маці трымаецца, малойца. Тэлефоны мой і Андрэя арыштаваныя. Дзякуй усім за падтрыманне!» – напісала Алена ў сваім Facebook.

Культурны рэпарцёр
Сяргей Жадан кажа беларусам не ўпадаць у адчай
2021.08.28 00:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў