У ЗША дамовіліся павысіць столь дзяржаўнага доўгу. Гэта дазволіць пазбегчы дэфолту


Белы дом і Рэспубліканская партыя нарэшце здолелі дамовіцца пра павышэнне столі дзяржаўнага доўгу, які ўжо перавысіў $ 31,4 трлн.

Пра дасягненне прынцыповай дамоўленасці апавёў спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Кевін МакКарці. Ён разлічвае скончыць складанне законапраекту ў нядзелю, а галасаванне правесці ў сераду, 31 траўня, паведамляе Reuters.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў пагадненне «важным крокам наперад»:

«Пагадненне ўяўляе сабою кампраміс, які азначае, што не кожны атрымлівае тое, што хоча. Гэта абавязак кіравання».

Гэтае пагадненне дазволіць перадухіліць дэфолт, які пагражаў вялікімі ўзрушэннямі не толькі Злучаным Штатам, але і ўсёй сусветнай эканоміцы.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў