«AliExpress» перастаў прымаць аплату карткамі расейскіх банкаў


«AliExpress» перастаў прымаць аплату расейскімі банкаўскімі картамі, выпушчанымі падсанкцыйнымі банкамі, незалежна ад аплатнай сістэмы. Пра гэта пішуць адразу некалькі расейскіх СМІ.

Паведамляецца, што «AliExpress» не прымае картаў любых банкаў Расеі, аднак у некаторых выпадках аплата праходзіць.

Скрыншот: mk.ru

Пакупнікам, якія спрабуюць аплаціць замову, прыходзіць паведамленне, што праз тэхнічныя прычыны некаторыя карты не праходзяць. Сэрвіс прапануе абраць іншы спосаб аплаты. Пры гэтым «AliExpress» рэкамендуе расейцамі карыстацца кашальком «QIWI», які пакуль застаецца адзіным спосабам аплаты заказаў.

Пад санкцыі ЗША і Еўразвязу трапілі «Сбербанк», «Альфа-банк», ВТБ, «Открытие» і шэраг іншых банкаў. У прэс-службе «AliExpress» заявілі, што ведаюць аб праблеме і працуе над яе развязаннем.

Аналітыка
Пад ядравым парасонам. У чым сіла NATO і чаму яе так баіцца Расея?
2022.04.28 09:00

Фота вокладкі: TASS

АД belsat.eu

Стужка навінаў