Стан жахлівы. Сябар згвалтаванай у Варшаве беларускі апавёў пра несуцяшальныя прагнозы лекараў


Хлопец згвалтаванай у цэнтры Варшавы беларускі паведаміў, што стан дзяўчыны не паляпшаецца, а лекары даюць несуцяшальныя прагнозы. «Усе дактары кажуць, што сітуацыя вельмі складаная», – цытуе Данілу «Радыё Свабода».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: spr.com.pl

Як кажа сябар беларускай грамадзянкі, апошнія звесткі ад лекараў «вельмі жахлівыя», стан яе не палепшыўся.

«На сёння мне ўсе дактары кажуць, што сітуацыя вельмі складаная. Я маю надзею, што будзе прарыў у стане яе здароўя. Але лекары гавораць толькі нядобрае», – прызнаецца Даніла.

Ён шукаў у Польшчы беларускіх ці ўкраінскіх лекараў для дапамогі, але ў варшаўскім шпіталі яму паведамілі, што старонніх медыкаў туды не пусцяць. Тады хлопец папрасіў у больніцы выпіску, каб кансультавацца з іншымі адмыслоўцамі.

«Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, хто дапамагае ў зборы грошай. Дай Бог, каб Ліза пайшла на папраўку, каб гэтыя грошы ёй спатрэбіліся на рэабілітацыю», – дадаў хлопец.

Напярэдадні ён пачаў дабрачынны збор, людзі ахвяравалі ўжо 300 тысячаў злотых (у пераліку 75 тысячаў долараў).

Hавiны
Згвалтаваная ў Варшаве беларуска ў вельмі цяжкім стане. Адкрыты збор для яе падтрымкі
2024.02.27 18:50

Беларуска стала ахвяраю злачынцы раніцай 25 лютага. Яе ў непрытомным стане і без вопраткі знайшлі ў пад’ездзе дому ў цэнтры Варшавы. Польскія медыі пісалі, што ў дзяўчыны спынялася сэрца, медыкам удалося яе рэанімаваць.

Падазраваны ў згвалтаванні беларускі ў цэнтры Варшавы.
Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

Паліцыя затрымала падазраванага, які пагражаў дзяўчыне нажом, згвалтаваў яе і спрабаваў задушыць. 23-гадоваму паляку выставілі абвінавачванні, яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Сёння суд арыштаваў яго на тры месяцы. Паводле звестак RMF FM, хлопец прызнаў віну.

Hавiны
«Лекары кажуць рыхтавацца да горшага». Што вядома пра беларуску, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы
2024.02.27 17:34

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў