Памёр відэааператар Сяргей Чырык


15 снежня пайшоў з жыцця відэааператар Сяргей Чырык. Яму было 64 гады.

Алесь Пушкін і Сяргей Чырык (справа).
Фота: Любоў Лунёва / Facebook

Пра смерць Сяргея Чырыка паведаміў у сваім акаўнце ў «Facebook» Пётр Марцалеў:

«Усе, хто ў 1990-ыя меў дачыненне да палітыкі ці медыяў, памятаюць чалавека з прафесійнаю камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра той няпросты для Беларусі час».

«Ён быў сапраўдным летапісцам падзеяў нашага часу. Жыццё было не надта справядлівым да яго. У Сяргея багаты архіў. Далёка не ўсё ён паспеў перавесці на лічбу… Светлую памяць пра сябе пакінуў у фота- і відэаздымках. Колькі ён мог распавесці! Колькі народу яго ведае! Як жа гэта несправядліва. І развітацца немагчыма… Светлая памяць», – піша журналістка Любоў Лунёва.

Сяргей Чырык паспеў задакументаваць на стужку знакавыя падзеі беларускай гісторыі: шэсці на Дзень Волі, Дзяды, Чарнобыльскі шлях, пратэсты на вуліцах нашых гарадоў, візіт Біла Клінтана ў нашую краіну і шмат-шмат іншых.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў