Новыя правілы для гарачых лініяў у Беларусі: звароты змогуць перадаваць у міліцыю


У Беларусі змяняюцца правілы працы гарачых лініяў. Цяпер аператар зможа адмовіць у дапамозе, а таксама перадаць зварот на разгляд праваахоўных ці іншых дзяржаўных органаў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: easycall.pl

Гэта вынікае з пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь № 933 ад 22 снежня 2023 года, якая з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 27 снежня.

Гэтая пастанова змяняе і дапаўняе пастанову Савету Міністраў ад 23 ліпеня 2012 года № 667 «Аб некаторых пытаннях працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Цяпер кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных структураў, якія праводзяць простыя тэлефонныя лініі, змогуць адмовіць у дапамозе, калі зварот будзе ананімны і грамадзянін, які тэлефануе, адмовіцца назваць імя, прозвішча, адрас пражывання ці знаходжання.

Таксама адказ на зварот не будзе давацца ў выпадку, калі знойдуцца «падставы лічыць, што мэтай звароту ў часе простай тэлефоннай лініі ёсць дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і адказных асобаў».

Акрамя таго, калі ў звароце грамадзяніна «ўтрымліваюцца звесткі аб падрыхтоўцы ці ўчыненні злачынства альбо правапарушэння», яму прапануюць звярнуцца ў праваахоўныя органы, або «дадзены зварот накіроўваецца ў такія органы не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём яго паступлення».

Hавiны
Служба «Адно акно» працуе месяц – што зрабілі за гэты час, каму і як дапамаглі?
2023.11.29 16:47

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў