Дакументальны фільм пра рэпрэсіі 2020 года перамог на фестывалі «Bulbamovie»


Дакументальная стужка «Беларусь 23.34» рэжысёркі Таццяны Свірэпы перамагла ў конкурснай праграме ІХ фестывалю беларускіх фільмаў «Bulbamovie», піша Reform.by.

Рэжысёрка Таццяна Свірэпа. Фота з асабістага архіву. Крыніца: baj.media

У фільме сабраныя сведчанні беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі ў жніўні – верасні 2020 года. Стужку падтрымаў аўдыявізуальны інстытут «Filmoteka Narodowa» ў секцыі «Маладое кіно».

Таццяна Свірэпа ў якасці ўзнагароды атрымала магчымасць карыстацца архівамі фільматэкі.

Фільм складаецца з вытрымак з 25 інтэрв’ю беларусаў, якія зазналі гвалт, і паўстае як шакавальная хроніка болю: ад 19-гадовага юнака да 69-гадовай пенсіянеркі – беларусы гавораць пра тое, што ім давялося перажыць.

У «Беларусь 23.34» паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту: марш і затрыманне, паездка ў турэмным цяжкавіку, рэгістрацыя ў пастарунку, суд, турма, вызваленне і асэнсаванне перажытага.

Назва «Беларусь 23.34» вынікае з тагачаснага нумару артыкулу ў Адміністратыўным кодэксе, паводле якога пратэстоўцаў найчасцей судзілі за масавыя выступленні супраць уладаў у 2020 годзе.

Рэпартаж
КДБ, шампанскае, дождж… На «Бульбамуві» паказалі яшчэ два эпізоды серыялу «Працэсы»
2023.11.26 11:42

СП,  belsat.eu

 

Стужка навінаў