Барысаўчанку затрымалі за прамысловы шпіянаж


Жыхарку Барысава падазраюць у прамысловым шпіянажы. Як паведамляюць у МУС, яна прапрацавала на вытворчасці лекаў 20 гадоў. Жанчына была намесніцаю начальніка аднаго з цэхаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 24tv.ua

Жанчына атрымала прапанову аб працы з-за мяжы ў якасці намесніка начальніка вытворчасці.

«Маючы доступ да сакрэтнай інфармацыі, скапіявала дакументы на гатовыя лекавыя сродкі і ў далейшым планавала выкарыстоўваць на новай працы», – адзначаюць у паведамленні МУС.

Аднак скарыстацца з дакументаў жанчына не паспела.

Сума, затрачаная на распрацоўванне і выпрабаванне лекавых сродкаў, склала больш за мільён рублёў. Распачатая крымінальная справа.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў