Міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Рау і генеральны сакратар АБСЕ Хельга Шмід пацвердзілі звесткі, што памерлы 26 лістапада кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей мусіў на наступным тыдні прыняць удзел у паседжанні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў польскім горадзе Лодзь.
«Глыбока ўзрушаныя раптоўнай смерцю міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Мы з нецярпеннем чакалі яго прысутнасці на сустрэчы Рады міністраў АБСЕ на наступным тыдні ў Польшчы. Нашы шчырыя спачуванні яго сям’і», – гаворыцца ў паведамленні.
Паседжанне Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў Лодзі адбудзецца 1-2 снежня. Польскія ўлады адмовілі міністру замежных справаў Расеі – Сяргею Лаўрову – у магчымасці прыбыць на нараду, што выклікала нервовую рэакцыю ў РФ.
«Не хачу займацца канспіралогіяй, але Макей меў прыехаць у Польшчу, а Лаўрова да ўдзелу ў саміце АБСЕ не дапусцілі», – распавёў «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях транзіту ўлады Павел Латушка.
Сам Лаўроў мусіў таксама прыехаць у Менск для правядзення пасяджэння калегіяў МЗС Беларусі і Расеі, запланаванага на 27-28 лістапада. Але цяпер візіт адкладзены ў сувязі са смерцю кіраўніка МЗС Беларусі.
Якуб Хруст belsat.eu