Ізраільская пяхота здзейсніла новы рэйд у цэнтральную частку сектару Газа


Армія абароны Ізраілю (Цагаль) пры падтрыманні авіяцыі і беспілотнікаў у ноч на пятніцу 27 кастрычніка ажыццявіла рэйд у сектар Газа. Пра гэта вайскоўцы паведамілі ў Telegram.

Вайскоўцы ізраільскай арміі каля сектару Газа. 24 кастрычніка 2023 г.
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

Падчас рэйду былі атакаваныя пускавыя ракетныя сістэмы і камандныя цэнтры «Хамасу», прызнанага тэрарыстычнай арганізацыяй у ЕЗ, ЗША і Ізраілі, а таксама самі баевікі.

Пасля завяршэння аперацыі салдаты Цагалю вярнуліся на тэрыторыю Ізраілю. Пацярпелых няма.

За апошнія тры тыдні ізраільская армія некалькі разоў рабіла рэйды ў Газу ў межах рыхтавання да поўнамаштабнага наземнага наступу. Уначы 26 кастрычніка Цагаль ажыццявіў танкавую вылазку ў паўночную частку сектару Газа.

Адначасова Ізраіль працягвае наносіць ракетныя ўдары па сектары Газа.

7 кастрычніка 2023 года «Хамас» здзейсніў найбуйнейшую за апошнія гады ракетную атаку на Ізраіль. Напады працягваюцца ўжо тры тыдні. Гэтак, масавы ракетны абстрэл Ізраілю адбыўся 24 кастрычніка.

Агульная колькасць ахвяраў з боку Ізраілю – больш за 1400 загінулых, больш за 3500 параненых, каля 220 закладнікаў.

Палестынскае Міністэрства аховы здароўя, падкантрольнае «Хамасу», паведамляе пра не менш як 7028 загінулых, у тым ліку – 2913 дзяцей, аднак пацвердзіць гэтыя лічбы з незалежных крыніцаў немагчыма.

Hавiны
На егіпецкім курорце Таба недалёка ад мяжы з Ізраілем выбухнула ракета
2023.10.27 10:15

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў