Генштаб ЗСУ: Беларусь і Расея сістэмна рыхтуюцца да эскалацыі


Намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штабу ЗСУ Аляксей Громаў падчас брыфінгу ў Кіеве паведаміў, што Украіна была вымушана нарасціць сваю групоўку на паўночным кірунку праз пагрозу ўварвання з боку Беларусі.

«Дзейнасць расейскіх і беларускіх узброеных сілаў і сілавых структур указвае на сістэмную падрыхтоўку да эскалацыі.

Паводле наяўнай інфармацыі, афіцэры ўзброеных сілаў Расеі ўдзельнічаюць у ацэнцы гатовасці вайсковых часцей Гарадзенскай, Берасцейскай і Гомельскай абласцей. У цэлым плануецца ацаніць гатовасць заходняга рэгіёну да прывядзення ў баявую гатовасць пад выглядам трэнавання», – адзначыў Громаў, паведамляе УНН.

У той жа час, канстатуе ён, «схаваныя мерапрыемствы вайсковага характару» спалучаюцца з публічнымі сігналамі ўладаў Рэспублікі Беларусь аб адсутнасці намераў нападаць на Украіну.

Як піша УНІАН, Громаў падкрэсліў, што Генштаб адсочвае ўсе дзеянні РФ у Беларусі: «Мы бачым, што акрамя вайсковага аэрадрому Зябраўка, праціўнік спрабуе перакінуць свае войскі на іншыя аэрадромы Беларусі, а таксама праводзіць актыўныя мерапрыемствы на яе палігонах».

Ён зазначыў, што цяпер фармаванне наступальнай групоўкі на тэрыторыі Беларусі не назіраецца, але пагроза на гэтым кірунку захоўваецца.

«Мы на ўсё рэагуем, адсочваем і ўжо нарасцілі сваю групоўку на паўночным кірунку», – падкрэсліў прадстаўнік Генштабу.

Громаў дадаў, што расейцы працягваюць выкарыстоўваць на беларускім кірунку дроны-камікадзэ. Толькі на гэтым тыдні 10 беспілотнікаў «Shahed-136» былі запушчаны з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў