Тры падлеткі ўцяклі ўначы са школы-інтэрнату ў Пінскім раёне. Трывае пошук


Тры хлопцы ўцяклі ў ночы на 27 верасня з Малатковіцкай школы-інтэрнату. Найстарэйшаму з іх – 15 гадоў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал пошукава-ратавальнага атраду «Віцязь».

Вучні сышлі ў невядомым кірунку. Валанцёры «Віцязя» просяць дапамагчы іх шукаць і падаюць звесткі ды асобыя прыкметы зніклых хлопцаў.

Крыніца: ПРА «Віцязь»
  • Яраслаў Дырман, 15 гадоў, сярэдняга целаскладу, 170 см, валасы русыя. Мае радзімку над верхняю губою. Быў у чорнай байцы з капюшонам, цёмных нагавіцах і чорных красоўках.
  • Расціслаў Макарскі, 13 гадоў, быў у сіняй куртцы, чорных спартовых нагавіцах і цёмных красоўках. Меў шэры заплечнік.
  • Канстанцін Базылюк, 14 гадоў, 165 см, быў у цёмнай куртцы і спартовых нагавіцах, цёмных красоўках або кедах.

Звязацца з валанцёрамі атраду «Віцязь» можна праз тэлефоны: +375 29 154 59 18, +375 33 636 31 92. Або тэлефануйце на нумар 102.

Hавiны
У Менску вучняў са шматдзетных сем’яў пазбавілі бясплатных абедаў у школах
2022.09.20 11:11

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў