Ціханоўская пачынае візіты ў Аўстрыю і Славенію. Якія тэмы і з кім абмяркуе?


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская пачынае візіты ў Аўстрыю і Славенію, дзе абмяркуе сітуацыю з палітвязнямі, мабільнасць беларусаў і еўрапейскую перспектыву нашай краіны. Пра гэта паведамілі ў Офісе палітыка.

В Вене прошла международная конференция по Беларуси с участием канцлера Австрии Александра Шаленберга и Светланы Тихановской
Міжнародная прэс-канферэнцыя па Беларусі з удзелам Святланы Ціханоўскай і канцлера Аўстрыі Аляксандра Шаленбэрга. Вена, Аўстрыя. 22 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

27 жніўня Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбэргам выступіць на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху (Аўстрыя). 28 жніўня зранку яна возьме ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай рэгіянальнай бяспецы і будучыні Усходняга партнёрства. Ціханоўская плануе ўздымаць пытанні палітвязняў, прыцягнення памагатых рэжыму да адказнасці, дапамогі беларускім рэлакантам і ўключэння дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы.

Еўрапейскі Форум у Альпбаху быў заснаваны пасля Другой сусветнай вайны як пляцоўка для абмеркавання шляхоў барацьбы з нацызмам і камунізмам, дзеля ўсталявання дэмакратыі і міру ў Еўропе.

28 – 29 жніўня Ціханоўская бярэ ўдзел у міжнародным форуме ў Блэдзе (Славенія), дзе возьме ўдзел у дыскусіі пра будучыню Усходняга партнёрства разам з прадстаўнікамі Грузіі, Арменіі, Азербайджану. Яна прадставіць бачанне развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам, прэзентуе пазіцыю дэмакратычных сілаў пра еўрапейскі выбар і праект беларускага пашпарту.

Запланаваныя перамовы з прэзідэнткай Славеніі, прэм’ерам Балгарыі, міністаркай замежных справаў Канады, міністрам замежных справаў Паўночнай Македоніі, якая старшынюе ў АБСЕ.

Аб’ектыў
«Савецкую капусту» заменіць Нацыянальны пашпарт Беларусі
2023.08.07 22:03

Праект новага нацыянальнага пашпарту быў прадстаўлены на канферэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла 6 жніўня. Ён з’явіўся ў адказ на запыт беларусаў-эмігрантаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны праз пагрозу палітычнага пераследу, а цяпер сутыкаюцца з праблемай страты дакументаў або завяршэння тэрміну іх дзеяння.

У выніку Абʼяднаны пераходны кабінет распрацаваў праект праязнога дакументу, які будзе выдавацца без удзелу афіцыйных органаў дзяржавы. Ужо прайшлі перамовы і кансультацыі з кіраўніцтвам Еўракамісіі і шэрагам нацыянальных урадаў. Эскіз пашпарта прадстаўлены Камітэту ў пытаннях праязных дакументах Еўракамісіі, дасягнутае разуменне і станоўчае ўспрыманне праекту.

Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням.

Намер атрымаць пашпарт выказалі ўжо каля 57 000 беларусаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў