За «экстрэмісцкія татуяванні» затрымалі 20-гадовага фаната ФК «Дынама» (Менск)


Пра затрыманне 20-гадовага Міхаіла Юрынка паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна», спаслаўшыся на інфармацыю, якую распаўсюдзілі праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле сілавікоў, затрыманы 20-гадовы хлопец – фанат ФК «Дынама» (Менск) і мае «экстрэмісцкія» тату: «АСАВ» і пачак цыгарэтаў з тэкстам «Апошняй нават мент не забірае».

Тэлеграм-канал «Списки задержанных» згадвае Міхаіла Юрынка як затрыманага ў перыяд 24–26 жніўня.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціснуць на палітычных вязняў, публікацыі незалежных медыяў прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі супраць грамадзянаў, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў дачыненні вайны ва Украіне, распачатай Расейскаю Федэрацыяй.

На дзень 27 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1310 чалавек.

Аналітыка
Тлумачым, што рабіць, каб дзіця не трапіла ў прытулак пасля затрымання бацькоў
2022.08.26 13:15

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў