Борыс Джонсан можа стацца наступным генеральным сакратаром NATO


Пасля адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан наўрад ці застанецца без высокай пасады, асабліва на фоне магутнага падтрымання Украіны, якая прадэманстравала моцныя лідарскія якасці палітыка, піша брытанскае выданне «The Telegraph».

Борыс Джонсан.
Фота: BorisJohnson/Twitter

Як піша выданне, Борыса Джонсана ўжо даўно разглядаюць на ролю генеральнага сакратара NATO, у асноўным праз недавер ЗША да палітыкаў з Еўразвязу, якія на пасадзе кіраўніка альянсу пастаянна прапануюць стварыць новую армію ЕЗ.

Акрамя таго, Джонсан атрымаў міжнароднае прызнанне за дапамогу ў стварэнні міжнароднай кааліцыі супраць Расеі. Яго таксама падтрымліваюць і ва Украіне.

«Старэйшыя Торы [палітычная партыя] падтрымліваюць кандыдатуру Борыса Джонсана на пасаду генеральнага сакратара NATO, калі гэтая высокапастаўленая пасада вызваліцца. Джонсан – чарговы брытанскі палітык, каму прапанавалі гэтую пасаду пасля міністра абароны Бэна Ўоліса і былых прэм’ер-міністраў Тэрысы Мэй і Дэйвіда Кэмэрана», – гаворыцца ў публікацыі.

Енс Стольтэнбэрг пакіне пасаду генеральнага сакратара NATO у верасні 2023 года.

Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка падтрымаў гэтую ідэю і заявіў, што Джонсан быў бы адпаведнай асобаю, каб змяніць Енса Стольтэнбэрга, бо разумее праблемы, з якімі сутыкаюцца NATO і Захад: «Ён заўсёды будзе падтрымліваць Украіну ў нашай барацьбе, будзе падтрымліваць сябраў NATO і мэты NATO».

Аднак не ўсе палітыкі ў Вялікая Брытаніі лічаць, што Джонсан зможа заняць пасаду генеральнага сакратара NATO – праз асабістыя якасці Борыса. Таксама любая краіна – сябра NATO можа накласці вета на прызначэнне генеральнага сакратара.

Аналітыка
Борыс Джонсан сыходзіць. Хто яго заменіць і што будзе з дапамогай Украіне
2022.07.07 21:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў