Паліва ў Беларусі таннее чацвёрты раз з пачатку года


З 28 сакавіка бензін і дызельнае паліва на беларускіх АЗС патаннеюць на 1 капейку. Аб змяненні коштаў паведаміў канцэрн «Белнафтахім». Гэта ужо чацвёртае зніжэнне коштаў з пачатку года.

АЗС «Беларусьнафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Цяпер кошты на бензін і дызель на АЗС будуць наступнымі:

АІ-92-К5-Еўра – 2,32 рубля;

АІ-95-К5-Еўра – 2,42 рубля;

АІ-98-К5-Еўра – 2,64 рубля;

Дызельнае паліва – 2,42 рубля.

Да гэтага кошты паліва зніжаліся 7, 14 і 21 сакавіка, кожны раз на 1 капейку. У выніку за месяц бензін АІ-92-К5-Еўра панеў на 1,7%, АІ-95-К5-Еўра – на 1,6%, АІ-98-К5-Еўра – на 1,5%, дызель – на 1,6%.

Каментар
Эксперт: Зніжэнне цэнаў на паліва мае больш псіхалагічны эфект, чым эканамічны
2023.03.24 15:49

belsat.eu 

Стужка навінаў