Трохпавярховы дом абрушыўся ў выніку выбуху газу ў Катавіцах


Раніцай 27 студзеня ў польскім горадзе Катавіцэ абрынуўся трохпавярховы дом на вуліцы Беднажа – гэта плябанія евангельска-аўгсбургскай парафіі. Папярэдне прычынай інцыдэнту стаў выбух газу, на месцы працуюць ратавальнікі, паведамляе Onet.pl.

Крыніца: onet.pl

«Выратавальная аперацыя вядзецца з удзелам некалькіх пажарных разлікаў. Дапамога аказваецца сямі асобаў, якіх дасталі з-пад завалаў, – паведаміў прадстаўнік дзяржаўнай пажарнай аховы. – Мы дагэтуль шукаем яшчэ аднаго чалавека, які можа заставацца пад заваламі».

Сярод пацярпелых трое дзяцей. Астатнія пацярпелыя – дарослыя, пяць чалавек атрымалі раненні. Гэтых людзей даставілі ў шпіталі. Аднак колькі дакладна людзей было ў будынку, калі адбыўся выбух, ратавальнікі не ведаюць. Унутры магло заставацца да 8 чалавек.

Праз дзве гадзіны пасля выбуху ў развалінах будынку працягнуліся пошукі аднаго чалавека. У службаў была інфармацыя, што пад заваламі восьмая жыхарка плябаніі.

Крыніца: onet.pl

Побач з домам месціцца школа, у ёй выбіла вокны. Дзяцей у момант выбуху ў будынку не было.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў