За тышортку футбаліста Рамана Васілюка заплацілі 14 001 рубель

Футболку найлепшага бамбардзіра ў гісторыі беларускага футболу прадалі на аўкцыёне.

Усе атрыманыя ад продажу грошы пойдуць у берасцейскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду.

У 2019-м у 40 гадоў Раман Васілюк завяршыў гульнёвую кар’еру, пачатую ў родным берасцейскім «Дынама». За яго Васілюк правёў 250 матчаў і забіў 95 галоў – гэта клубны рэкорд. Таксама Васілюк выступаў у мазырскай «Славіі», «Гомлі», у маскоўскім «Спартаку», ізраільскім «Hapoel», «Нёмне», «БАТЭ», менскім «Дынама», ФК «Менск». Двойчы выгульваў чэмпіянат Беларусі і аднойчы чэмпіянат Расеі. Усяго на рахунку Рамана Васілюка – 10 трафеяў. З 2000 да 2008 года правёў 25 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі і забіў 10 мячоў.

Але асабліва заўзятарам памятная гульня 5 верасня 2001 года. У ёй Беларусь на менскім стадыёне «Дынама» прымала зборную Польшчы ды выгуляла з лікам 4:1, а ўсе галы гаспадароў забіў Раман Васілюк. Больш ніводнаму футбалісту зборнай Беларусі не ўдалося паўтарыць гэтага выніку. Таксама найбліжэйшым часам наўрад ці знойдзецца футбаліст, які пабʼе іншы рэкорд Васілюка – 218 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У Валерыя Стрыпейкіса – 174, а з дзейных гульцоў 114 галоў – у 34-га Максіма Скавыша.

Футболку найлепшага бамбардзіра ў гісторыі беларускага футболу Рамана Васілюка прадалі на аўкцыёне. Усе атрыманыя ад продажу грошы пойдуць у берасцейскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Фота: legendof.dynamo-brest.by
Раман Васілюк, беларускій футбол, беларускі спорт

Пасля завяршэння гульнёвай карʼеры Васілюк працаваў спартовым дырэктарам берасцейскага «Руху», а пасля таго як супраць уладальніка клубу Аляксандра Зайцава ўвялі санкцыі і ён спыніў існаванне, Васілюк папрацаваў на прадпрыемстве «Берасцежылбуд» і кіроўцам аўтобуса ў Польшчы. Пакуль у лістападзе гэтага года не вярнуўся ў берасцейскае «Дынама» на пасаду скаўта.

Hавiны
Скандал у беларускім футболе, Аляксандр Зайцаў выходзіць з выканкаму Федэрацыі футболу
2021.10.18 18:11

45-гадовы Васілюк выйшаў ізноў на поле ў лістападзе сёлета супраць каманды «ФК 10», створанай расейскімі гумарыстамі Азаматам Мусагаліевым і Дзянісам Дорахавым. Менавіта футболка з гэтай гульні і была выстаўленая на аўкцыён, які ішоў тры дні. Стартавая цана лота – 250 рублёў. У выніку футболку набылі за 14 001 рубель, ці амаль 4000 еўраў. Цікава, што аплаціць пакупку можна было толькі ў сістэме АРІП.

Гісторыі
Як справы ў ФК «Слуцк», які ў 2020 годзе стаў вядомы на ўвесь свет
2023.12.21 08:05

АС belsat.eu

Стужка навінаў