На каляднай імшы ў Фарным касцёле Горадні працаваў АМАП


На ўваходзе ў касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Горадні на святочнай імшы 24 снежня працаваў АМАП у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.

Фарны касцёл Горадні, Беларусь. 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Раней міліцыя паведаміла, што «забяспечыць парадак» у перыяд калядных набажэнстваў.

«На тэрыторыі Гарадзенскай вобласці пройдуць набажэнствы, удзел у якіх прыме вялікая колькасць грамадзянаў. Для забеспячэння грамадскага парадку паблізу храмаў будуць несці службу працаўнікі міліцыі», – напісалі ў міліцыі.

Таксама яны збіраліся кантраляваць дарогі і шукаць нецвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць аб падазроных прадметах.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў