Жыхара Бабруйску пакаралі 2 гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі


Як паведамляе ПЦ «Вясна», 21 лістапада 2023 года суд Бабруйскага раёна і гораду Бабруйску ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні Уладзіміра Раманоўскага, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.

Згодна з прысудам, Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Па прычыне закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая. Невядома таксама, чаму суд быў закрыты.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі «кармлення галубоў» 9 траўня 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.

Па стане на 26 лістапада ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 1450 чалавек, якія былі прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

Агляд
Звыш 136 тысяч беларусаў пацярпелі ад рэпрэсіяў з траўня-2020. Даследаванне «Justice Hub»
2023.07.27 16:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў