Траім зняволеным праваабаронцам «Вясны» ўзмацнілі жорсткасць абвінавачання


Трое праваабаронцаў «Вясны» – Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч – утрымліваюцца за кратамі ў СІЗА № 1 ужо больш за год. Увесь гэты час іх трымалі пад вартаю паводле ч. 2 арт. 243 КК за нібыта нявыплату падаткаў, але цяпер стала вядома, што праваабаронцам змянілі абвінавачанне на больш жорсткае.

Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» ў Кіеве. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Цяпер іх вінавацяць у кантрабандзе – незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюзу ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў, арганізаваным групаю, паводле ч. 4 арт. 228 КК. Таксама іх вінавацяць у фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 2 арт. 342 КК). Траім палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае ад 7 да 12 гадоў няволі.

«Рэжым павышае стаўкі, высоўваючы адно за адным абвінавачанні. Адно больш недарэчнае за другое. Спачатку нашых калег пратрымалі ў турме больш за год паводле абвінавачання, ад якога нават цяпер, падчас глыбокага прававога крызісу, ім давялося адмовіцца. Але на свет з’явілася новае – больш недарэчнае і больш жорсткае», – каментуе сітуацыю юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Раней праваабаронцаў вінавацілі ў тым, што яны «не зарэгістравалі арганізацыі, якою кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплатніка, і не надалі адпаведных звестак у падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі пра выплаты і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам».

Палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюць за кратамі. Іх можна падтрымаць лістом: СІЗА № 1, Валадарскага, 2, 220030, Менск (Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу).

Артыкулы
Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў. Больш за год ён за кратамі без суда
2022.09.25 17:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў