Затрымалі жонку стрыечнага брата Паўла Латушкі


Праваабаронцам стала вядома, што 25 жніўня затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі – Алену. Пра гэта піша «Вясна».

Анатоль Латушка.
Фота: «Вясна» / Telegram

У доме Алены Латушка адбыўся ператрус у межах справы паводле арт. 342 КК. Дзе яна знаходзіцца зараз, невядома.

Артыкулы
У Менску затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі
2022.02.01 08:16

Палітвязень Анатоль Латушка – стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі, які раней быў міністрам культуры, а цяпер уваходзіць у кабінет на чале са Святланай Ціханоўскай ды ўзначальвае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Анатоля Латушку затрымалі 31 студзеня ў Менску, разам з ім затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну жанчыну. Іх вінавацілі ў хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) – нібыта за маляванне праз трафарэты герба «Пагоня».

Родныя палітвязня паведамляюць, што ў Цэнтральным РУУС міліцыянты збівалі Анатоля Латушку, такім чынам яны патрабавалі ад яго пароль да тэлефону.

Артыкулы
Анатоля Латушку збілі ў дзень затрымання
2022.02.04 21:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў