Еўразвяз гатовы даць адказ на размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі


Еўрапейскі звяз гатовы даць адказ на размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі. Аб гэтым напісаў у сваім Twitter  вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па замежных справах Жазэп Барэль.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўразвязу Жазэп Барэль.
Фота: РИА Новости

26 сакавіка вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па замежных справах Жазэп Барэль заявіў, што ЕЗ гатовы даць адказ на размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі:

«Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕЗ гатовы адказаць далейшымі санкцыямі», – напісаў Барэль.

Жазэп Барэль таксама адзначыў, што размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі азначае безадказную эскалацыю і стварае пагрозу еўрапейскай бяспецы.

Раней «Белсат» паведамляў, што прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў аб намеры Расеі размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядравую зброю. Будаўніцтва адмысловага сховішча плануецца скончыць ужо 1 ліпеня 2023 года.

Hавiны
Расея плануе размясціць у Беларусі тактычную ядравую зброю
2023.03.25 21:05

Планы Крамля пракаментавала абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў Twitter. Ціханоўская падкрэслівае, што размяшчэнне Расеяй тактычнай ядравай зброі (ТЯЗ) груба супярэчыць волі беларускага народу на безʼядравы статус дзяржавы, што было адлюстравана ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 1990 году. Ціханоўская абвінавачвае Маскву ў парушэнні Будапешцкага мемарандума і называе Расею «варожай сілай», якая такім чынам «яшчэ больш падпарадкоўвае Беларусь свайму незаконнаму кантролю».

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў