У Вільні анансавалі Тыдзень беларускай культуры 4-10 верасня


Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе Тыдзень беларускай культуры: серыю імпрэзаў, што мае прыйсці 4-10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры (Vilniaus, 20). Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.

Афіша Тыдня беларускай культуры
Афіша Тыдня беларускай культуры ў Вільні. Выява: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча / Facebook

У межах тыдня беларускай культуры будуць самыя розныя імпрэзы: збор мадэляў беларускіх замкаў з паперы, лекцыя пра беларускую культуру кавы з дэгустацыяй, квест па звязаных са славутымі беларусамі мясцінах Вільні, мастацкія майстар-класы, паэтычныя сустрэчы з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым, вольны паэтычны мікрафон, беларускае караоке, кірмаш з майстар-класамі, забавамі для дзяцей і выступам Аляксандра Памідорава… Завершыць усё традыцыйнае беларускае свята «Багач» з адпаведнымі абрадамі, абедам і танцамі.

Цягам усяго тыдня будуць працаваць «сялянская фотазона», выстава «Лёс беларускай міфалогіі і фальклору», замкавая і літаратурная прасторы, адукацыйныя і іншыя актыўнасці афлайн і анлайн.

Падрабязны расклад можна пабачыць у гэтым пасце на Facebook. У каментарах да яго – спасылкі на рэгістрацыю на асобныя імпрэзы. На момант публікацыі афіша выглядае так (але можа змяняцца):

Афіша Тыдня беларускай культуры ў Вільні
Афіша Тыдня беларускай культуры ў Вільні. Выява: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча / Facebook
Анонс
У Варшаве адкрыецца выстава Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага
2023.08.25 12:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў