Дзе пройдзе «Чарнобыльскі шлях-2023»: Варшава, Вільня, Берлін, Нью-Ёрк… Анонсы і мапа


«Чарнобыльскі шлях» у памяць аб чарнобыльскай катастрофе ў Беларусі рэгулярна праводзілі або спрабавалі правесці насуперак супраціву ўладаў з 1996 па 2020 год. У 2023 годзе шэсце не збіраюцца ладзіць у Беларусі, але акцыі плануюць беларускія дыяспары ў шэрагу краінаў.

Анонсы акцыяў збіраюць праект «МотолькоПомоги» і Dze.chat. Ужо анансаваныя такія акцыі 26 красавіка:

Вільня — 18:00, Лукішская плошча.

Варшава — 18:00, помнік Каперніку.

Кракаў — 18:00, пл. Вялікай Арміі Напалеона.

Уроцлаў — 18:00, Pręgierz.

Шчэцін — 19:00, Zegar Słoneczny.

Гданьск — 18:00, Złota Brama.

Берлін — 17:45, Mühlenstraße 70-71.

Капенгаген — 17:00, Christiansborg Slotsplads.

Таронта — 18:30. Ля Генконсульства РФ.

Нью-Ёрк — 12:30. Штаб-кватэра ААН.

Анонсы акцыяў збіраюцца дадаваць на мапу Dze.chat.

У акцыі ў Вільні сярод іншых збіраецца ўзяць удзел выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская.

Меркаванні
Чарнобыльскі звон сёлета прамаўчыць. Але толькі вонкава
2023.04.25 14:19
Агляд
Калі будзе аварыя на АЭС у суседзяў, ці зачэпіць Беларусь?
2023.04.25 10:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў