«МЗС» Еўразвязу павіншавала беларусаў з Днём Волі


Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці (ЕСЗД), што кіруе вонкавай палітыкай Еўрапейскага Звязу, павіншавала беларусаў з Днём Волі. Адпаведны каментар ЕСЗД быў апублікаваны 25 сакавіка ў сацсетцы X.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Сёння мы разам з беларусамі святкуем Дзень Волі. Мы падтрымліваем іхнае імкненне да вольнай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай Еўропы», – заявілі ў ведамстве.

Там таксама адзначылі, што Еўразвяз падтрымлівае народ Беларусі.

Агляд
Як адзначыць Дзень Волі ў Беларусі ва ўмовах рэпрэсіяў
2024.03.25 09:00

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская адзначыла, што беларусы здолеюць пабудаваць краіну, пра якую мараць.

«Хтосьці скажа, што я вяду размову пра нейкую далёкую будучыню. І калі гэта спраўдзіцца – і ці спраўдзіцца ўвогуле, – невядома. Але пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваёй перамогі», – сказала яна ў святочным звароце.

А старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла заклікала беларусаў праяўляць салідарнасць, шанаваць незалежнасць сваёй краіны і прадэманстраваць свету, што беларусы не падтрымліваюць палітыкі агрэсіі супраць іншых краінаў, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі.

Фотарэпартаж
Дзень Волі-2024 ў Варшаве, шукайце знаёмых на фота
2024.03.24 19:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў