Крытыкаваў сілавікоў, сушыў марыхуану і лабіяваў інтарэсы. Асудзілі топ-менеджара «Белінвестбанку»


25 сакавіка вынесены прысуд былому кіраўніку гомельскага аддзялення «Белінвестбанку» Алегу Гарэлаву. Пра гэта паведамляе «Гомельская вясна».

Алег Гарэлаў.
Фота: Гомельская вясна / Telegram

Згодна з версіяй следства, топ-менеджар лабіяваў інтарэсы знаёмага бізнесоўца, атрымаўшы за гэта хабар. Таксама ён пакідаў негатыўныя каментары ў інтэрнэце на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сушыў марыхуану для асабістага ўжывання.

За гэта суддзя Аляксандр Піскуноў прысудзіў банкіра да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу памерам 40 000 рублёў. Таксама Гарэлаў быў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.

Гэта не першы выпадак пераследу кіраўніцтва «Белінвестбанку». У красавіку 2022 года паведамлялася пра затрыманне кіраўніка банку Андрэя Брышцелева. У снежні летась у Менскім гарадскім судзе пачалі разглядаць ягоную справу. Банкіра абвінавачваюць у хабарніцтве.

Аналітыка
«Справа банкіраў» у Беларусі працягваецца ўжо 25 гадоў». Галоўнае пра арышты топ-фінансістаў
2022.04.30 08:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў