На Дзень Волі ў Менску затрымалі Ніну Багінскую і да вечара пратрымалі ў пастарунку


Жанчыну – сімвал беларускага пратэсту адпусцілі дамоў толькі каля 9-й гадзіны вечара, піша «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Ніна Багінская на Кастрычніцкай плошчы. Менск. 25 сакавіка 2021.
Фота: чытачы Белсату

Сілавікі прыйшлі да Ніны Багінскай дамоў 25 сакавіка ў 12.30 удзень. Без нейкіх тлумачэнняў жанчыну павезлі ў РУУС Першамайскага раёну Менску. Пратрымалі там каля 9 гадзінаў і адпусцілі бліжэй да 9-й гадзіны вечара.

Беларус беларусу
Ніна Багінская пад уражаннем ад дапамогі беларусаў
2023.01.13 16:35

«Наша Ніва» выказвае меркаванне, што такім чынам міліцыянты хацелі не даць магчымасць Багінскай выйсці на цэнтральную плошчу Менску з бел-чырвона-белым сцягам, як яна рабіла гэта ў папярэднія гады.

Ніна Багінская цяпер пачувае сябе кепска, у жанчыны ёсць шэраг сур’ёзных хваробаў, аднак гэта не стала для сілавікоў перашкодай, каб да позняга вечара ўтрымліваць яе ў няволі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў