ЗША і Вялікая Брытанія нанеслі новыя ўдары па хусітах у Емене


ЗША і Вялікая Брытанія ў ноч з 24 на 25 лютага нанеслі серыю ўдараў па вайсковых абʼектах еменскіх хусітаў. Аперацыя саюзнікаў супраць групоўкі «Ансар Алах» цягнецца ўжо другі месяц.

Як заявілі ў Пентагоне, сілы саюзнікаў атакавалі падземныя сховішчы зброі, ракетаў, беспілотнікаў, а таксама сістэмы СПА, радары і верталёты, каб «яшчэ больш падарваць і аслабіць магчымасці хусітаў, якіх падтрымлівае Іран». Агулам мішэнню сталі 18 аб’ектаў хусітаў у 8 розных кропках Емену, зазначае Reuters.

Паведамляецца, што аперацыі брытанцаў і амерыканцаў спрыялі Нідэрланды, Канада, Данія, Аўстралія, Новая Зеландыя і Бахрэйн.

Бамбіць еменскіх хусітаў ЗША і іх саюзнікі пачалі ў ноч на 12 студзеня. Серыя паветраных удараў сталася адказам на агрэсіўныя дзеянні групоўкі «Ансар Алах», якая абвесціла вайну Ізраілю і з лістапада 2023 году рэгулярна чыніць напады на камерцыйныя караблі ў Чырвоным моры.  Праз Чырвонае мора праходзіць прыкладна 15 % сусветнага марскога гандлю, таму дзеянні хусітаў у рэгіёне пераўтварыліся ў сур’ёзную праблему для міжнароднай бяспекі.

Задачы аперацыі застаюцца абмежаваныя: ЗША і Вялікая Брытанія не ставяць перад сабою мэты зліквідаваць групоўку «Ансар Алах» і змяніць уладу ў Емене, а хочуць толькі прымусіць хусітаў адмовіцца ад атак на марскія камунікацыі ў рэгіёне. Разам з тым, пакуль паветраныя атакі ЗША і Брытаніі не прымусілі хусітаў спыніцца.

Аналітыка
Ні перамір’я, ні вялікай вайны. Што цяпер адбываецца на Блізкім Усходзе
2024.02.08 18:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў