«Белтэлекам» папярэдзіў пра цяжкасці доступу да «заходніх» інтэрнэт-рэсурсаў


«Белтэлекам» папярэдзіў аб цяжкасцях з доступам да рэсурсаў «заходняга» сегмента. Такое паведамленне з’явілася 25 студзеня на сайце аператара.

Будынак Белтэлекама. Менск, Беларусь.
Фота: АВ / Белсат

На сайце кампаніі напісана, што праблемы з доступам да рэсурсаў заходняга сегменту магчымыя ў сувязі з пашкоджаннем на сетцы партнёра ў Польшчы.

У лістападзе 2021 года «Белтэлекам» паведамляў пра пашкоджанне кабелю, пракладзенага ў напрамку Польшчы, які выкарыстоўваецца для забеспячэння сувязі з інтэрнэтам.

«У звязку з пашкоджаннем кабелю ў кірунку партнёра ў Польшчы магчымыя цяжкасці з доступам у інтэрнэце да рэсурсаў «заходняга» сегменту. Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці», – заяўлялі тады ў «Белтэлекаме».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў