Еўрапейскія дыпламаты павіншавалі беларусаў з Калядамі


Дыпламатычныя прадстаўнікі Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Эстоніі запісалі віншавальны ролік народу Беларусі на беларускай мове. Відэа апублікавана ў YouTube-акаўнце спецпрадстаўніка МЗС Польшчы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Артура Міхальскага, а таксама ў акаўнтах дыпламатычных ведамстваў краін ЕС у X (экс-Twitter). Дыпламаты па чарзе зачытваюць тэкст віншавання на беларускай мове.

Калядная ёлка на плошчы Незалежнасці ў Менску насупраць касцёлу святых Сымона і Алены.
Фота: realt.onliner.by

«Сябры, суседзі, зняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэнне – час радасці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры. Жадаем вам свабоды, пачуцця супольнасці, жадаем вам сіл, салідарнасці, перамогі. Хрыстос нарадзіўся! Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся! Шчаслівых святаў!» – кажуць палітыкі.

У запісы роліка паўдзельнічалі згаданы вышэй Артур Міхальскі, пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс, літоўская пасол па асобых даручэннях у Беларусі Аста Андрыяускене, спецыяльная пасланніца па адносінах паміж Швецыяй і дэмакратычнай Беларуссю Крысціна Юханесан, спецпрадстаўнік Эстоніі пры дэмсілах, адзначае zerkalo.io.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў