«ByPol» абвесціў вынікі аўдыту: раскрадання і злоўжыванняў не выявілі


Прадстаўнік «ByPol» Станіслаў Лупаносаў заявіў, што аўдыт арганізацыі не выявіў раскрадання і злоўжыванняў: грошы выдаткоўваліся «згодна з заканадаўствам і патрабаваннямі грантадаўцаў». Відэа з заяваю апублікавалі на YouTube-канале «ByPol».

Сузаснавальнік арганізацыі «ByPol» Станіслаў Лупаносаў. Здымак з відэа: BYPOL / YouTube

Прадстаўнік «ByPol» Станіслаў Лупаносаў адзначыў, што ўсе работнікі арганізацыі былі правераныя на паліграфе «ў аднаго з самых знаных і найбольш аўтарытэтных расейскамоўных паліграфолагаў», а «ўсе запазычанасці перад былымі работнікамі былі выплачаныя».

Hавiны
Абʼяднанне сілавікоў Беларусі змяніла назву на «BELPOL»
2023.07.05 18:40

Як запэўніў Лупаносаў, кампанія-аўдытар «была ўзгодненая ўсімі бакамі ў прысутнасці Франка Вячоркі і Святланы Ціханоўскай». Гэтая польская фірма мае допуск да правярання грантаў амерыканскіх донараў:

«У выніку аўдыту раскрадання і злоўжыванняў не выяўлена. Грош выдаткоўваліся згодна з заканадаўствам і патрабаваннямі грантадаўцаў. Ад грантадаўцаў атрыманыя лісты з пацвярджэннем таго, што гранты выдаткоўваліся згодна з патрабаваннямі ўхваленых дамоваў».

Прадстаўнік «ByPol» таксама паведаміў, што пасля правярання арганізацыя «атрымала фінансаванне, нягледзячы на хлусню і паклёп, што распаўсюджвалі звольненыя работнікі, спецслужбы рэжыму ды іншыя асобы».

Hавiны
Азараў: Раскол у BYPOL быў праз супольную аперацыю з СБУ і надта жорсткі паліграф украінцаў
2023.07.27 18:40

Лупаносаў прыгразіў усім нядобразычліўцам прыцягненнем да адказнасці:

«З гэтага моманту дзеянням усіх асобаў, якія распаўсюджваюць паклёп, абразы, праваахоўныя органы Польшчы дадуць прававую ацэнку. «ByPol» пакідае за сабою права абараняць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ўсімі дазволенымі заканадаўствам Польшчы спосабамі, у тым ліку шляхам звароту ў суд».

Скандал у арганізацыі колішніх сілавікоў адбыўся ў чэрвені сёлета. Шэраг работнікаў абвінавацілі кіраўніка ініцыятывы Аляксандра Азарава ў «неправамернасці і немэтазгоднасці» фінансавых аперацыяў і ў адмове даць фінансавую справаздачу. Азараў сцвярджаў, што Мацвей Купрэйчык і «група асобаў» былі звольненыя праз адмову праходзіць паліграф.

У выніку канфлікту была створаная арганізацыя «BELPOL», а Азараў страціў пасаду ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.

Разбор
Скандал у «BYPOL»: што вядома, чаму гэта важна і чаму вельмі кепска
2023.06.09 16:43

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў