У менскіх парках абавязалі ўсталяваць камеры відэаназірання


Менскі гарвыканкам абнавіў пералік сталічных аб’ектаў, якія павінны быць абсталяваныя камерамі відэаназірання. Спіс пашырыўся на некалькі пазіцыяў. Адпаведнае рашэнне было апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Людзі гуляюць у Лошыцкім парку. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Менгарвыканкам дадаў у пералік наступныя месцы:

  • экалагічная сцежка ў межах вуліцаў Убарэвіча і Галадзеда;
  • зона адпачынку ў межах вуліцы Карзюкі ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча;
  • аб’ект размяшчэння на тэрыторыі каля каналу Сляпянскай воднай сістэмы ў межах вуліцы Ванеева да вуліцы Малініна з боку вуліцы Гараўца;
  • парк у межах вуліцаў Берасцейскай, Казінца, Каржанеўскага;
  • лесапаркавая зона ў межах вуліцаў Гарэцкага, Шамякіна, Мазурава;
  • вадасховішча ў межах вуліцы Ціхая да моста цераз раку Свіслач.

На тэрыторыі ўсіх гэтых аб’ектаў усталююць сістэмы відэаназірання. Калі дакладна гэта зробяць, пакуль не вядома.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў