У спіс «экстрэмістаў» дадалі Кацярыну Андрэеву, Уладзіміра Мацкевіча і яшчэ 141 чалавека


Міністэрства ўнутраных справаў абнавіла спіс «экстрэмістаў», і 24 кастрычніка ў яго дадалі яшчэ 143 прозвішчы. Цяпер у спісе 843 асобы.

Кацярына Андрэева.
Фота: Белсат

У абноўлены спіс трапілі філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, актывісты Зміцер і Наста Дашкевічы, блогер Уладзіслаў Савін, візажыстка Вольга Томіна, студэнт Андрэй Маслаў, які «хацеў дапамагаць Украіне», браты Кім і Аляксей Самусенкі.

Большая частка з іх – асуджаныя паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), якія цяпер «адбываюць пакаранне».

Спіс «экстрэмістаў» апублікавалі ў межах рэалізацыі Закону аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Пра стварэнне спісу заяўляў начальнік аддзелу ГУБАЗіКу Вячаслаў Арлоўскі ў кастрычніку мінулага года. Тады ён паведамляў, што звесткі з «экстрэмісцкай базы» будуць захоўвацца цягам пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці. Цягам гэтага часу згаданым асобам будзе забаронена займаць пэўныя пасады (дзяржаўныя, вайсковая служба), займацца педагагічнай, выдавецкай і звязанаю з легальным абаротам зброі ды выбуховых рэчываў дзейнасцю.

зона.бел
«Камбінат перапрацоўвання чалавечыны». Расказваем пра калонію № 1 у Наваполацку, дзе сядзіць Бабарыка
2022.10.23 13:00
Стужка навінаў