Забарона на уезд аўто, новая рэзідэнцыя Лукашэнкі. Галоўныя падзеі ў малюнках


Разам з мастаком Дэ Лёс belsat.eu распавядае пра галоўныя падзеі апошніх тыдняў. Ці здагадаецеся вы, пра што ідзе гаворка, без нашых падказак?

Пра намер зачыніць межы для машын з расейскай рэгістрацыяй 12 верасня заявілі ў Літве і Латвіі, а 13 верасня пра гэта заявілі і ўлады Эстоніі. Такія пастановы балтыйскіх краін сталі наступствам апублікаваных тлумачэнняў Еўракамісіі стасоўна забароненага імпарту з тэрыторыі РФ, пад які падпадаюць у тым ліку асабістыя аўтамабілі грамадзян.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Адна з арганізацыяў былых беларускіх сілавікоў BELPOL выдала 18 верасня расследаванне аб рэканструкцыі будынку ў самым цэнтры Менску: выявілася, што ў палацыку, пазначаным на мапах як аддзяленне афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медцэнтру, робяць чарговую рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі – або таго, каго ў адміністрацыі Лукашэнкі называюць словам «руководитель».

Гісторыі
Лукашэнку будуюць новую раскошную рэзідэнцыю: «BELPOL» здабыў планы з «душам уражанняў»
2023.09.18 10:39
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Польшча 4 верасня аднавіла прыём дакументаў на турыстычныя візы, што не выдаваліся з часоў пандэміі. Цяпер беларусы могуць звярнуцца ў любы з 8 візавых цэнтраў і паспрабаваць атрымаць польскую шэнгенскую візу. Мы праверылі, ці можна запісацца без пасярэднікаў, даведаліся, колькі каштуюць паслугі фірмаў, што абяцаюць дапамогу з запісам у ВЦ, і ці шмат адмоваў. У некаторых фірмах нам параілі падавацца на італьянскую ці вугорскую візу, а не на польскую, калі мы хочам гарантавана атрымаць шэнген і не сапсаваць сабе візавай гісторыі.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

16 верасня «Белсат» паказаў прэм’еру оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле славутай аповесці Уладзіміра Караткевіча. «Дзікае паляванне караля Стаха» – гэта сінтэз оперы, драматычнага тэатру, мультымедыяў і жывой музыкі. Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, а рэжысёрамі оперы выступілі кіраўнікі Свабоднага тэатру Мікалай Халезін і Наталля Каляда.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

17 верасня – новае «чырвона-зялёнае» свята. Дзень народнага адзінства. Беларусы адзіныя? Ну, калі адна частка ўтрымлівае ўладу з дапамогай АМАПу, а другая вымушаная або масава пакідаць краіну, або хаваць сваю думку аб тым, што адбываецца, то адзінства – апошняе слова, якое прыходзіць на розум. Меркаванне Аляксандра Кныровіча.

 

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў