Прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Эксклюзіўны паказ на «Белсаце»


16 верасня «Белсат» пакажа прэм’еру оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле славутай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

«Дзікае паляванне караля Стаха» – гэта сінтэз оперы, драматычнага тэатру, мультымедыяў і жывой музыкі. На сцэне выступяць артысты з Беларусі і Украіны. Галоўныя ролі выконваюць зоркі сусветнага ўзроўню – Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.

Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, а рэжысёрамі оперы выступілі кіраўнікі Свабоднага тэатру Мікалай Халезін і Наталля Каляда.

Маштабная пастаноўка Свабоднага тэатру пабачыць свет ужо на гэтым тыдні ў Лондане на сцэне тэатру «Barbican». Гледачы «Белсату» маюць унікальную магчымасць далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі. Глядзіце оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» 16 верасня а 20:40 на YT-канале «Белсат Life», у аплікацыі «Belsat Smart» і праз спадарожнік.

У чаканні сусветнай прэм’еры оперы прапануем паглядзець серыю нашага мастацкага праекту «Лабірынты», прысвечаную Уладзіміру Караткевічу.

Стужка навінаў