Праграмы

Лабірынты – гэта цыкл гістарычных праграмаў, зрэалізаваных у стылі «history doc». Кожная серыя распавядае пра лёс класікаў беларускай літаратуры і мастацтва, якія жылі ў пачатку ХХ ст. Каю дакладна адлюстраваць падзеі той эпохі, здымкі з акторамі праводзіліся ў гістарычных мясцінах і на падставе галаграфічных выяваў з архіўных матэрыялаў.
Усе праграмы
Усе праграмы

Забароненыя творы Міхася Зарэцкага кралі з бібліятэк. «(Не) расстраляныя»
Цыкл «Лабірынты. (Не)расстраляныя» прысвечаны празаікам і паэтам, якія былі знішчаныя сталінскай сістэмай 29–30 кастрычніка 1937 года.
29.10.2023
Міхась Чарот. «Даў беларусам тое, чаго нам не хапала»
Калі ў творчасці Міхасю Чароту шчасціла, то з каханнем выйшла інакш.
16.04.2023
Стваральніка БЧБ шантажаваў агент Крамля
Наш герой – стваральнік бел-чырвона-белага сцяга і галоўны архітэктар Коўна, цудоўны дыпламат і шчодры мецэнат, не зламаўся нават у лагерах. Дуж-Душэўскі хавае ад нацыстаў габрэйскую дзяўчынку і сутыкаецца з падступным падвойным агентам Крамля ды Нямеччыны, які шантажуе яго, намаўляючы забіць найлепшага сябра. Іначай таямніца з дзяўчынкаю будзе раскрытая.
20.02.2022
Адзін супраць сістэмы
Ці лёгка рызыкнуць усім дзеля праўды, дзеля таго, каб застацца чалавекам, шчырым патрыётам сваёй Радзімы? Студэнт філалагічнага аддзялення БДУ Алесь Разанаў піша ліст дзеля абароны беларускай мовы пасярод брэжнеўскага застою.
09.01.2022
Беларус першым распавёў свету пра Салаўкі
Францішак Аляхновіч, якога падманам запрасілі ў Савецкую Беларусь, быў знакамітым тэатральным рэжысёрам і драматургам, пачынальнікам айчыннага тэатру. Сваім жыццёвым прыкладам паказаў, што ні пры якой сітуацыі нельга супрацоўнічаць з д’ябальскаю сілаю спецслужбаў, неабходна нават цаною жыцця маральна захавацца.
12.12.2021
Гімн «Магутны Божа» з'явіўся праз рэпрэсіі
Мікола Равенскі – беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык. Аўтар музыкі да духоўнага гімну беларусаў «Магутны Божа» і першай беларускай оперы «Браніслава».
14.11.2021
Не сухоты, а жанчыны забілі Багдановіча?
Каго кахаў заўчасна памерлы паэт Максім Багдановіч, аўтар легендарнага гімну «Пагоня» і рамансу «Зорка Венера»?
09.05.2021
Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
Ларыса Геніюш, першая беларуская дысідэнтка і вялікая паэтка, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася, на схіле гадоў піша ўспаміны. КДБ вельмі цікавіцца гэтым, бо лічыць, што там ёсць інфармацыя пра архівы БНР.
11.04.2021
Як беларус забіў расейскага імператара
Як беларус Ігнат Грынявіцкі спрабаваў знішчыць тыранію Расейскай імперыі. Ён верыў, што менавіта смерць цара выкліча сялянскую рэвалюцыю. Ці быў спадзеў на абуджэнне народу заўчасным?
14.03.2021
Скрадзеная «Ева» Суціна вяртаецца
Кіраўнік невялікай дзяржавы ў цэнтры Еўропы вырашыў скрасці карціну Хаіма Суціна «Ева», якая сталася сімвалам адной рэвалюцыі. Ён нават не здагадваўся, да якіх фатальных наступстваў гэта прывядзе. Ці можна крыўдзіць памерлых і катаваць жывых і спадзявацца, што яны не прыйдуць, каб адпомсціць?
14.02.2021
Чаму Сталін хацеў сустрэцца з Купалам, і што яму прапаноўвалі?
Чаму Сталін хацеў сустрэцца з нашым песняром, і што яму прапаноўваў? Ці здолеў Янка Купала пазбегнуць спакусы і ўратаваць тых, хто быў асуджаны Сталіным на немінучую смерць? Пра ўсё гэта глядзіце ў нашай новай серыі «Лабірынтаў»: «Янка Купала: таямніца смерці».
10.01.2021
Машэраў знішчыў вірус свабоды?
Пётр Машэраў меў унікальную ўласцівасць падабацца ўсім. Ягоны шлях не быў простым. Бацьку рэпрэсавалі, падчас вайны загінула маці, страціў найлепшага сябра. Таму да ўлады Машэраў прыйшоў з вялікім жыццёвым досведам.
13.12.2020