Наш герой – стваральнік бел-чырвона-белага сцяга і галоўны архітэктар Коўна, цудоўны дыпламат і шчодры мецэнат, не зламаўся нават у лагерах. Падрабязней – у новай серыі «Лабірынты».
Дуж-Душэўскі хавае ад нацыстаў габрэйскую дзяўчынку і сутыкаецца з падступным падвойным агентам Крамля ды Нямеччыны, які шантажуе яго, намаўляючы забіць найлепшага сябра. Іначай таямніца з дзяўчынкаю будзе раскрытая. Як паступіць наш герой? Ці выйдзе пераможцам з гэтага смяротнага двубою?
«Паваенны лёс Дуж-Душэўскага быў дастаткова тыповым для тых, хто не наважыўся ў 1944-45 гадах на Захад. Ён двойчы арыштоўваўся савецкімі ўладамі. Правёў некалькі гадоў у лагерах, але яму яшчэ пашчасціла выйсці, калі пасля смерці Сталіна выпускалі вязняў. Але доўга пажыць не давялося», – зазначае гісторык Алесь Пашкевіч.
Таксама ў праграме «Лабірынты»: