Усе краіны Балтыі забаранілі ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі на сваю тэрыторыю


Пра намер зачыніць межы для машын з расейскай рэгістрацыяй 12 верасня заявілі ў Літве і Латвіі, а 13 верасня пра гэта заявілі і ўлады Эстоніі. Такія пастановы балтыйскіх краін сталі наступствам апублікаваных на мінулым тыдні тлумачэнняў Еўракамісіі стасоўна забароненага імпарту з тэрыторыі РФ, пад які падпадаюць у тым ліку асабістыя аўтамабілі грамадзян.

Расейска-латвійская мяжа. Крыніца: W0zny / wikipedia.org

З 10 гадзін раніцы 13 верасня Эстонія забараніла ўезд аўтамабіляў з нумарамі Расейскай Федэрацыі, паведаміў міністр замежных спраў Маргус Цахкна ў Twitter.

«З сённяшняга дня, дакладней, праз 16 хвілін, Эстонія забараняе ўезд усім транспартным сродкам, зарэгістраваным у Расеі. Іх не запрашаюць сюды карыстацца прывілеямі, якія можа прапанаваць свабода, пакуль Украіна не даб’ецца перамогі», – заявіў кіраўнік эстонскага МЗС.

Пры гэтым Эстонія прытрымліваецца апублікаванай 8 верасня рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі, паводле якіх краінам Еўразвязу не дазволена ўпускаць на тэрыторыю ЕЗ прыватныя аўтамабілі з расейскімі нумарамі.

«Мэта санкцый супраць Расеі адна – прымусіць краіну-агрэсара адступіць да сваіх граніц. Паколькі Еўракамісія толькі што ўнесла яснасць у дзейныя санкцыі, а Эстонія лічыць неабходным выкарыстоўваць усе магчымасці для павышэння цаны агрэсіі для Расеі, мы, пракансультаваўшыся з уладамі Латвіі і Літвы, прыйшлі да высновы, што абмежаванні найбольш эфектыўныя, калі санкцыі ўводзяцца сумесна», – сказаў міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляанэмэтс, перадае «Delfi».

Літва пасля рэкамендацыі Еўракамісіі папярэдзіла, што спыняе ўпускаць аўто з расейскай рэгістрацыяй, акрамя тых, што едуць транзітам у Калінінградскую вобласць. Услед за Літвой аб такім рашэнні аб’явіла Латвія.

У Фінляндыі станам на 12 верасня такую практыку не прымянялі – мясцовыя СМІ пісалі, што расейскія аўтамабілі заязджаюць у краіну, як і раней.

Hавiны
Расейцам прыгразілі канфіскацыяй аўтамабіляў, смартфонаў і ноўтбукаў пры ўездзе ў ЕЗ
2023.09.10 16:12

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў