Польшча створыць транзітныя калідоры для ўкраінскага збожжа


Для паставак украінскага збожжа «туды, дзе яно напраўду неабходнае», будуць створаныя спецыяльныя транзітныя калідоры, паведаміў 24 верасня прэзідэнт Польшчы. Ягоныя словы перадае TVP. 

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда расказаў, што ягоная краіна спрабуе падтрымаць Украіну ў справе экспарту збожжа ў найбяднейшыя краіны свету, бо ў выніку вайны ва Украіне тое збожжа не дайшло да краінаў, якія мелі ў ім найбольшую патрэбу, а было выцесненае на польскі рынак.

Ураду Польшчы, казаў ён, давялося прыняць «радыкальнае рашэнне», каб абараніць уласны рынак. Еўракамісія, адзначыў ён, падтрымлівала эмбарга на імпарт украінскага збожжа ў шэраг краінаў Еўразвязу, але раптоўна змяніла рашэнне. Тое, што Польшча не пагадзілася скасаваць забарону, ён назваў слушным рашэннем.

Аднак Польшча не забараняла менавіта ўвоз украінскага збожжа, падкрэсліў Дуда: падрыхтаваныя спецыяльныя транзітныя калідоры для таго, каб збожжа транспартавалася праз Польшчу «туды, дзе яно напраўду неабходнае».

Меркаванні
Дэмакратычная палітыка – гэта не толькі інтарэсы, але і эмоцыі
2023.09.20 21:30

15 верасня Еўракамісія дала дазвол на продаж украінскага збожжа на тэрыторыі Еўразвязу. Польшча, Славаччына і Вугоршчына заявілі, што ўвядуць свае забароны на зерне з Украіны. На гэта ўкраінскія ўлады адказалі, што будуць падаваць у суд на гэтыя тры краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, бо лічыць, што такія дзеянні ёсць юрыдычна неправамоцнымі. Акрамя таго, было прагаворана, што Украіна можа прыняць контрзахады ў імпарце садавіны і гародніны з Польшчы.

Але грамадскія арганізацыі Украіны прасілі не падаваць у суд на суседнія краіны Еўразвязу, бо ўкраінскім аграрыям не цікавыя рынкі суседніх краінаў: да поўнамаштабнай вайны і пандэміі туды ішло ўсяго каля 0,5 % ад усяго ўкраінскага экспарту збожжа. У цяперашняй сітуацыі суседнія дзяржавы патрэбныя Украіне толькі для транзіту тавару, тлумачыў у эфіры «Белсату» прэзідэнт Украінскай аграрнай канфедэрацыі Леанід Казачэнка.

Hавiны
Карабель з украінскім збожжам прыйшоў з Адэсы ў Стамбул, нягледзячы на марскую блакаду з боку Расеі
2023.09.21 18:18

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў