Сяргей Алейнік: Беларусь рыхтуе адказ на заходнія санкцыі


У Беларусі вядзецца актыўная праца дзеля мінімізацыі наступстваў санкцыйнага ціску, пераарыентацыі экспарту, а таксама крокі ў адказ на санкцыі, заявіў міністр замежных справаў Сяргей Алейнік у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», піша Reform.by.

Сяргей Алейнік, міністр замежных справаў Беларусі.
Фота: БелТА

Паводле Алейніка, ужо прыняты шэраг рашэнняў, а менавіта: вызначаны пералік несяброўскіх краінаў, задзеяныя абмежаванні ў тэхналагічным імпарце для заходніх краінаў і для шэрагу харчовых тавараў.

«На гэтым тыдні было прынятае рашэнне  аб абмежаванні ўезду польскіх прычэпаў і паўпрычэпаў на тэрыторыю Беларусі – гэта якраз захада ў адказ на апошнія санкцыйныя рашэнні Варшавы ў дачыненні Рэспублікі Беларусь. Рыхтуюцца дадатковыя захады, пра якія мы хутка даведаемся», – сказаў міністр.

Паводле Алейніка, Беларусь прымае гэтыя рашэнні «вельмі ўдумліва, найперш ацэньваючы эканамічныя рызыкі і эканамічны эфект» і «страляць сабе ў нагу» не збіраецца.

«Мы абсалютна не зацікаўленыя гэтымі рашэннямі страляць сабе ў нагу, так, як гэта робяць заходнія краіны. Таму мы выдатна разумеем, што ўсе беспрэцэдэнтныя санкцыі Захаду не толькі адбіваюцца на тых краінах, у дачыненні якіх яны прымаюць гэтыя санкцыі, <…>, але і бумерангам б’юць па саміх аўтарах гэтых санкцыяў», – заявіў чыноўнік.

Каментар
Еўропа не можа дамовіцца наконт санкцыяў супраць Беларусі: наіўнасць ці мэтазгоднасць?
2023.06.23 14:10

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў