Беларусь забараніла праезд прычэпаў з польскай рэгістрацыяй


Саўмін Беларусі сваёй пастановай №391 ад 19 чэрвеня, якую 22 чэрвеня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, забараніў праезд прычэпаў і паўпрычэпаў з польскай рэгістрацыяй. Дакумент набывае моц праз 10 дзён пасля апублікавання.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Фуры на мяжы.
Фота: ЮШ / Белсат

Агулам пастанова № 247 ад 22 красавіка 2022 года «Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў», у якія былі ўнесеныя змены Саўмінам, цяпер забараняе перасоўванне:

  • цяжкавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у дзяржавах Еўрапейскага Звязу;
  • прычэпаў (паўпрычэпаў), зарэгістраваных у Польшчы;
  • легкавых аўтамабіляў, якія зарэгістраваныя ў Польшчы і ажыццяўляюць міжнародную перавозку ў адпаведнасці з індывідуальнымі накладнымі або міжнароднымі таварна-транспартнымі накладнымі «CMR».

Пры гэтым ім цяжкавікам і прычэпам/паўпрычэпам можна будзе ехаць у пункты перагрузкі/перачэпкі, а згаданым вышэй легкавікам – толькі праз пункты пропуску на беларуска-польскім участку мяжы.

Таксама скарэктаваны пералік месцаў перагрузкі/перачэпкі, пунктаў пропуску і АЗС, на якіх дазволена запраўляць замежныя транспартныя сродкі.

Hавiны
Польшча закрывае мяжу для прычэпаў з беларускімі і расейскімі нумарамі
2023.05.29 20:59

З 1 чэрвеня Польшча прыпыніла рух праз мяжу грузавікоў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі і Расеі. Забарона будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння.

29 траўня Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Гэта зроблена ў звязку з пастановаю Вярхоўнага Суда Беларусі ў справе адмовы ад задавальнення касацыйнай скаргі Анджэя Пачобута і рэпрэсіямі ўладаў Беларусі супраць палітычных апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў