«Кіберпартызаны» выкрылі таемны праект Раскамнагляду


Раскамнагляд мае намер запусціць у сеціве ботаў, якія будуць трапляць у сацыяльныя сеткі расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Боты запраграмаваныя на выкрыванне інфармацыі з закрытых чатаў і будуць трансляваць задаволенасць палітыкай Крамля, паведамляюць «Кіберпартызаны».

Фота: Белсат

У траўні сёлета Раскамнагляд плануе запусціць у сацыяльных сетках ботаў, якія ў сацсетках беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў будуць ствараць эфект задаволенай палітыкай Крамля большасці, а таксама будуць збіраць інфармацыю з закрытых чатаў. На думку Раскамнагляду, гэта дапаможа Пуціну ўтрымаць уладу.

«Кіберпартызаны» высветлілі, што ферму ботаў пачалі распрацоўваць год таму. Займаецца гэтым «Галоўны радыёчастотны цэнтр» Расканагляду. Кіраўніком праекту з’яўляецца Уладзіслаў Дзмітрыевіч Кавалёў.

З дакументаў, якія атрымалі хакеры, вядома, што ферма ботаў дазволіць ствараць мноства акаўнтаў, якія вонкава выглядаюць як уліковыя запісы сапраўдных людзей. Гэтыя боты змогуць трапляць у інтэрнэт-супольнасці, у якіх будуць распаўсюджваць пэўныя публікацыі, ідэі, настроі. Аўтаматызацыя здольная забяспечыць працу ботаў такім чынам, што кожны допіс будзе ўнікальным.

Раскамнагляд плануе запусціць ботаў у такіх сацсетках, як Вконтакте, Аднакласнікі, Жывы Часопіс, YouTube, TikTok, Facebook, Instagram, Twitter, Telegram.

Хакеры лічаць, што боты будуць выяўляць крытыку нават у закрытых супольнасцях.

Агляд
Сілавікі знайшлі новыя спосабы дэананімізацыі ў Telegram. Што рабіць?
2023.04.11 10:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў