З пачатку вайны ў Беларусі рэпрэсавалі мінімум 1671 асобу за падтрыманне Украіны


У Беларусі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну за праяўленне нязгоды з гэтай агрэсіяй пакаралі 1671 асобу. Толькі 13 асуджаных «рэйкавых партызанаў» пакаралі агулам на 199,5 года няволі. Праваабаронцы сабралі лічбы за два гады.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sergei Gapon / AFP Photo / East News

Паводле «Вясны», таксама былі пакараныя:

  • больш за 1500 асобаў за першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі;
  • не меней за 38 асобаў за публічнае асуджэнне расейскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінай;
  • не меней за 37 асобаў за перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ;
  • мінімум 15 асобаў за намер ваяваць на баку Украіны;
  • 14 асобаў за данаты беларускім добраахвотнікам.

«У нашай краіне да гэтага часу пераследуюць за адкрытае падтрыманне Украіны і караюць адміністратыўным арыштам», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

З агульнай колькасці рэпрэсаваных 94 асобы асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

Афіцыйна ўлады Беларусі не адмаўлялі незалежнасці Украіны. Але небяспечным стала нават віншаванне Украіны з Днём незалежнасці ў TikTok. Былога палітвязня Андрэя Кудзіка 19 кастрычніка 2023 года арыштавалі на 15 содняў акурат за гэта. Мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні».

Агляд
Згадваем імёны беларусаў, загінулых ва Украіне з 24 лютага 2022 года па розныя бакі
2024.02.24 09:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў