Гадавіна вайны ва Украіне, выбары ў Беларусі і дзень роднай мовы. Галоўныя падзеі ў малюнках


У Беларусі праходзяць выбары без выбару, у хуткім часе зачыняцца яшчэ два памежныя пераходы на мяжы з Літвой, а ў выходныя свет акцыямі пратэсту адзначыў другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. За гэтымі ды іншымі гучнымі падзеямі разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.

Крыніца: Дэ Лёс / Белсат

Два гады таму, раніцай 24 лютага адбылося тое, у ва што было складана паверыць – Расея пачала бамбіць Кіеў. Праз 77 гадоў міру і ўзнаўлення ад ахвяраў і разбурэнняў, прынесеных гітлераўскаю навалаччу, дзікунская вайна зноў забірае жыцці вялікай колькасці людзей. Разгарачаных усёдазволенасцю акупантаў нішто не спыніла перад масавым забойствам і гвалтам мірных грамадзянаў з рабаваннем іхных дамоў, расстрэлам ва ўпор на вуліцах, выкраданнем і катавальнямі ў склепах.

Паводле звестак ААН, за два гады вайны ва Украіне загінулі найменей 10582 цывільных асобаў, 19875 былі параненыя. Сярод ахвяраў – 587 дзяцей. Мільёны ўкраінцаў былі вымушаныя перасяліцца, тысячы страцілі свае дамы; былі пашкоджаныя або разбураныя сотні медычных і адукацыйных установаў, што значна паўплывала на правы людзей на ахову здароўя і адукацыю.

Больш за 14,6 млн чалавек – 40% насельніцтва Украіны – дасюль маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а 2,2 млн уцекачоў патрабуюць дапамогі ў суседніх краінах.

Аналітыка
Чаму вайна ва Украіне зайшла ў тупік, і чым гэта можа скончыцца?
2024.02.24 06:45

У другую гадавіну вайны ў шмат якіх краінах адбыліся акцыі супраць расейскай агрэсіі.

Другі год вайны стаў годам расчараванняў для Украіны, яе саюзнікаў і прыхільнікаў. Замест пераможнага завяршэння канфлікту або прынамсі карэннага пералому, сітуацыя на фронце зайшла ў пазіцыйны тупік, а міжнародная абстаноўка – істотна пагоршылася. Саюзнікі на Захадзе задумаліся над тым, што будзе, калі Украіна прайграе ў вайне. Расейская пагроза ўспрымаецца як перманентная ужо не толькі ў Польшчы і краінах Балтыі. Эксперты карэктуюць свае ранейшыя прагнозы.

Крыніца: Дэ Лёс / Белсат

25-га лютага ў Беларусі ўпершыню праходзіць адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў.

Офіс абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай назваў адзіны дзень галасавання 25 лютага «бязвыбарамі» і прапанаваў правесці гэтую нядзелю больш карысна: напрыклад, прыгатаваць беларускую нацыянальную страву і запрасіць сяброў, схадзіць у музей або на экскурсію, заняцца спортам.

«Прапаганда актыўна кліча вас на так званыя выбары. Але 25 лютага не будзе ніякага выбару. У бюлетэнях няма імёнаў тых, хто прапануе рэальныя змены. Няма людзей, што скажуць праўду пра праблемы. Бо рэжым дапусціў да выбараў толькі зручных яму марыянетак», – адзначаецца ў заяве офіса Святланы Ціханоўскай.

Абноўлена
На «бязвыбары» у Беларусі пастанавілі прывабіць «Белымі Росамі» з «сюрпрызам»
2024.02.24 19:56

Пакуль суайчыннікаў пад пагрозай звальнення прымушаюць ісці галасаваць датэрмінова, эксперты складаюць спісы будучых дэпутатаў. Зрабіць гэта зусім нескладана, бо канкурэнцыі там амаль няма, у краіне не засталося ні адной апазізыйнай партыі, а кандыдаты ў дэпутаты выступаюць з аднолькавымі, верагодна спушчанымі зверху прамовамі.

Паводле сцверджанняў ЦВК, на выбарах датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 41,71% выбарнікаў.

Крыніца: Дэ Лёс / Белсат

21-га лютага ў свеце адзначаўся Дзень роднай мовы. У Беларусі таксама адбылося паказальнае свята, але на самой справе за ўжыванне роднай мовы тут можна папасці за краты, кнігі многіх беларускіх аўтараў прызнаюцца экстрэмісцкімі, іх забіраюць з бібліятэк і нават нішчаць. На роднай мове ў Беларусі навучаюцца ўсяго толькі 10% школьнікаў.

Інтэрв’ю
Аліна Коўшык – пра памылку ў слове «шчасце», хабар за аспірантуру і сілу беларускай мовы
2024.02.21 15:41

З Днем роднай мовы беларусаў павіншавала абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская:

«Дарагія, беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Наш код, які дазваляе пазнаць адно аднаго ў натоўпе. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве нашая мова, будзе жыць і нашая нацыя».

Крыніца: Дэ Лёс / Белсат

Літоўскі ўрад пастанавіў закрыць з 1 сакавіка 2024 года два памежныя пункты: «Райгардас» («Прывалка») і «Лаворышкес» («Катлоўка»). Такім чынам, на мяжы з Беларуссю Літва пакіне дзейснымі толькі два памежныя пераходы: «Каменны Лог» – «Мядзінінкай» і «Беняконі» – «Шальчынінкай».

 

Крыніца: Дэ Лёс / Белсат

Урад Расеі падрыхтаваў пастанову для рэалізацыі ўказа прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якою з 1 студзеня 2024 года ўведзены «інстытут рэпатрыяцыі» для «суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой», у тым ліку «у недружалюбных краінах».

Пастанова датычыць наступных «рэпатрыянтаў»: грамадзянаў РФ, якія стала жывуць за мяжой; якія раней адмовіліся ад расейскага грамадзянства; якія нарадзіліся або ўвесь час жылі на тэрыторыі Беларускай ССР і раней мелі грамадзянства СССР; грамадзянаў, у якіх ёсць сваякі, якія нарадзіліся або стала жылі на тэрыторыі Беларускай ССР або на тэрыторыі, якая адносілася да Расейскай імперыі або СССР.

Нагадаем, што Пуцін 18 снежня 2023 года падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзянаў Беларусі, Казахстану і Малдовы.

Згодна з дакументам, дзеяздольныя і поўнагадовыя грамадзяне згаданых дзяржаваў могуць падаць заяву на прыём у грамадзянства РФ без уліку тэрміну пражывання ў Расеі (не менш за 5 гадоў для грамадзянаў іншых дзяржаваў) з моманту атрымання віду на жыхарства, пацвярджаючы веды гісторыі і асновы заканадаўства краіны.

Hавiны
Урад Расеі спрасціў працэдуру «добраахвотнага перасялення ў РФ»
2024.02.20 09:16

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў