На «бязвыбары» у Беларусі пастанавілі прывабіць «Белымі Росамі» з «сюрпрызам»


У Беларусі зладзілі «патрыятычную кінаакцыю» з паказам знакамітай камедыі «Белыя Росы» у кінатэатрах і паўсюль, дзе адкрылі выбарчыя ўчасткі. У якасці тызера гледачам прапануюць прапагандысцкую стужку, піша БелТА.

Bulbamovie 2023
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кінатэатр у Варшаве, Польшча. 24 лістапада 2023 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Дзяржаўныя медыі адзначаюць, што такую акцыю зладзілі ўпершыню, і гэта – «падарунак выбарцам». Паказы бясплатныя.

Сеансы запланаваныя 24 і 25 лютага ў кінатэатрах Менску, абласных і раённых цэнтраў, а таксама ва ўстановах культуры і школах, дзе месцяцца выбарчыя ўчасткі.

У якасці «падарунка» – паказ савецкай камедыі «Белыя Росы», што здымалі ў Горадні і вёсцы непадалёк, у абноўленай версіі: стужку адрэстаўрыравалі на студыі «Беларусьфільм». Аднак перад гэтым – абавязковы прагляд прапагандысцкага фільму «Беларусь. Адзінства».

Агляд
Ваенкам-цік-токер і прарасейскія кадры: каму дазволілі ісці ў дэпутаты
2024.01.16 18:46

Тым часам журналісты «Белсату» параўналі звесткі пра ўдзел у датэрміновым галасаванні на сёлетніх выбарах з агучанымі падчас мінулай электаральнай кампаніі. Гаворка пра рэферэндум 2022-га. І вынікі амаль ідэнтычныя.

Гэтак, сёлета ў першы дзень агучылі яўку амаль 6%, два гады таму – 6,19%. Цяпер па двух днях прагаласавалі нібыта крыху больш за 14,5%, падчас мінулай кампаніі – амаль столькі ж. Тое сама – з іншымі днямі.

Офіс абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай назваў адзіны дзень галасавання 25 лютага «бязвыбарамі» і прапанаваў правесці гэтую нядзелю больш карысна: напрыклад, прыгатаваць беларускую нацыянальную страву і запрасіць сяброў, схадзіць у музей або на экскурсію, заняцца спортам.

Паводле сцверджанняў ЦВК, на выбарах датэрмінова прагаласавалі 41,71% выбарнікаў:

  • у Гомельскай вобласці – 49,93%,
  • у Магілёўскай – 49,43%,
  • у Берасцейскай – 44,72%,
  • у Віцебскай – 41,71%,
  • у Менскай – 40,47%,
  • у Гарадзенскай – 39,98%,
  • у Менску – 30,07%.
Аб’ектыў
Хто ідзе ў дэпутаты: сталі вядомыя кандыдаты на выбары ў Палату прадстаўнікоў
2024.01.16 21:01

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў