«Расея – тэрарыст». У шмат якіх краінах адбыліся акцыі на гадавіну вайны ва Украіне


У другую гадавіну вайны ў шмат якіх краінах адбыліся акцыі пратэсту, да якіх далучыліся і беларусы. Карэспандэнты «Белсату» пабывалі на дэманстрацыях у Варшаве, Беластоку, Вільні, Тбілісі і Берліне.

Фуміноры Цучыко, 75-гадовы японскі валанцёр, прывязвае ўкраінскі сцяг да дрэва на Майдане незалежнасці на месцы памяці загінулых падчас вайны. Кіеў, Украіна. 24 лютага 2024 года.
Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News

Паводле звестак ААН, за два гады вайны ва Украіне загінулі найменей 10582 цывільных асобаў, 19875 былі параненыя. Сярод ахвяраў – 587 дзяцей.

У адмысловай справаздачы адзначаецца, што мільёны ўкраінцаў былі вымушаныя перасяліцца, тысячы страцілі свае дамы; былі пашкоджаныя або разбураныя сотні медычных і адукацыйных установаў, што значна паўплывала на правы людзей на ахову здароўя і адукацыю.

Больш за 14,6 млн чалавек – 40% насельніцтва Украіны – дасюль маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а 2,2 млн уцекачоў патрабуюць дапамогі ў суседніх краінах, паведамляецца ў заяве Міжнароднай арганізацыі міграцыі.

У другую гадавіну вайны ў шмат якіх краінах адбыліся акцыі супраць расейскай агрэсіі. Карэспандэнты «Белсату» пабывалі на дэманстрацыях у Варшаве, Беластоку, Вільні, Тбілісі і Берліне.

Берлін, Нямеччына

У Берліне акцыя салідарнасці з Украінаю адбылася каля Брандэнбургскай брамы і сабрала 5 тысячаў удзельнікаў. На мітынгу, арганізаваным аб’яднаннем украінцаў «Віче», выступіў у тым ліку мэр нямецкай сталіцы.

Акцыя салідарнасці з Украінай ля Брандэнбургскай брамы ў Берліне з нагоды другой гадавіны расейскага ўварвання. Берлін, Германія. 24 лютага 2024 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат
Фота: Карына Пашко / Белсат

«Расея – тэрарыст», «Таўрус зараз», «Перамога для міру», – такія лозунгі гучалі на акцыі.

Фота: Карына Пашко / Белсат
Фота: Карына Пашко / Белсат

Беларусы прыйшлі на мітынг асобна вялікай групаю. Сярод іх былі тыя, хто стала жыве ў Нямеччыне, і тыя, хто ўцякаў з Украіны пасля пачатку вайны.

Фота: Карына Пашко / Белсат

Тбілісі, Грузія

У Тбілісі адбыліся адразу дзве акцыі ў гадавіну вайны.

Першая, што называлася «За праўду! За Украіну!», прайшла ля Секцыі інтарэсаў РФ пры амбасадзе Швейцарыі ў Грузіі, была ініцыяваная фондам «Free Russia Foundation in Georgia» і сабрала каля 400 чалавек. Збольшага гэта былі грамадзяне Расеі. Людзі прыходзілі з плакатамі, кветкамі, скандавалі «Пуцін – х***ло!», «Свабоду Украіне!», «Рукі прэч ад Украіны!». Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання каля пасольства Украіны праз дарогу.

Акцыя ў гадавіну поўнамаштабнай вайны ва Украіне, арганізаваная «Free Russia Foundation in Georgia». Тбілісі, Грузія. 24 лютага 2024 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Другая дэманстрацыя адбылася на праспекце Руставэлі і перад будынкам парламента. Там сабраліся некалькі тысячаў асобаў. Батага людзей з розных краінаў прыйшлі падтрымаць Украіну, вялікая дыяспара беларусаў у Тбілісі, украінцаў, расейцаў. Выкрыквалі лозунгі «Слава Украіне!», «Героям слава!», «Пуцін – х***о!», «Слава ЗСУ!», «Расея – дзяржава тэрарыст!», «Данбас – цэ Украіна», «Крым – цэ Украіна!». Мітынг пачаўся з гімна Украіны. Далей граў гімн Грузіі. Актывісты падыходзілі да мікрафона і віталі ўсіх прысутных, казалі словы падзякі і падтрымання.

У Тбілісі адбылася акцыя-шэсце Believe in Ukraine у падтрымку Украіны да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ. Тбілісі, Грузія. 24 лютага 2024 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Варшава, Польшча

У Варшаве людзі сабраліся пад расейскай амбасадай, адкуль натоўп рушыў маршам у кірунку польскага Сейму. На акцыі прысутнічалі некалькі тысячаў асобаў, гучалі лозунгі «Слава Украіне!», «Слава нацыі!», «Вова, делай ноги!», «Зброя для Украіны» і іншыя.

Мітынг ля расейскай амбасады з нагоды гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Варшава, Польшча. 24 лютага 2024 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Беласток

У самым цэнтры Беластоку на Рынку Касцюшкі на акцыю салідарнасці з Украінаю выйшла некалькі сотняў чалавек. Акцыя была арганізавана з ініцыятывы беларускай дыяспары Беластоку, яе падтрымалі ўлады гораду.

Сумесная акцыя палякаў, беларусаў і ўкраінцаў, прысвечаная другой гадавіне поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Беласток, Польшча. 24 лютага 2024 года.
Фота: Алесь Ляўчук / Белсат
Фота: Алесь Ляўчук / Белсат

Вільня, Літва

Агляд
Згадваем імёны беларусаў, загінулых ва Украіне з 24 лютага 2022 года па розныя бакі
2024.02.24 09:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў