Прыватныя медцэнтры, якія былі зачыненыя Мінздароўя, рыхтуюцца аднавіць працу


Прыватныя медыцынскія цэнтры рыхтуюцца аднавіць працу, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, аднак не ўдакладніў, якія менавіта цэнтры рыхтуюцца да адкрыцця. Раней праца часткі з іх была прыпыненая Міністэрствам аховы здароўя – іх пазбавілі ліцэнзіі.

Медычны цэнтр «Кравира».
Фота: kravira.by

Дзмітрый Піневіч заявіў, што закрытыя цэнтры «рыхтуюцца зараз да адкрыцця». Паводле яго слоў, на гэты момант прыпынена дзейнасць не многіх прыватных цэнтраў.

«Што тычыцца прыватных цэнтраў, адказвай ліцэнзійным патрабаванням – і працуй», – паведаміў ён.

Таксама Піневіч дадаў, што патрабаванні да якасці аказання медыцынскай дапамогі прад’яўляюцца да ўсіх устаноў аховы здароўя, у тым ліку гэта датычыцца і камерцыйных арганізацый.

Раней была прыпыненыя ліцэнзіі ТДА «Медыцынскі цэнтр «Кравіра», ТАА «Доктар Нэма», ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic), былі праблемы ў медычнага цэнтру «Ладэ». У снежні мінулага года Піневіч расказваў, што Міністэрства аховы здароўя прыпыняла працу прыватных медцэнтраў 28 разоў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў