Курс долара ў Беларусі дасягнуў максімуму за 50 дзён


У Беларусі на гандляваннях на Беларускай валютна-фондавай біржы 23 лістапада моцна выраслі курсы долара і еўра.

Курс долара вырас на 0,96 %, дасягнуўшы максімуму за 50 дзён – 2,5134 рубля.

Еўра падаражэў на 0,74 %, да 2,8296 рубля, што ёсць максімумам за два тыдні.

А вось расейскі рубель абваліўся да гадавога мінімуму: 3,3611 беларускага рубля за 100 расейскіх. Ён патаннеў на 0,73 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў