Журналіста Любенчука і актывіста Міронава пачнуць судзіць 24 кастрычніка


А 10-й гадзіне 24 кастрычніка ў судзе Савецкага раёну Гомля пачнуць судзіць Іллю Міронава, затрыманага ў межах «справы Зельцара», а ў 10:30 у Менскім гарадскім судзе пачнуць судзіць журналіста Аляксандра Любенчука, якога вінавацяць у «экстрэмісцкім фармаванні». Другі суд адкрыты, а ці закрыюць першы, невядома.

Журналіст Алесь Любянчук.
Фота: spring96.org

Палітвязня Алеся Любенчука абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»), яго трымаюць у СІЗА № 1 у Менску. Справу журналіста будуць разглядаць у Менскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч. Любенчука затрымалі 26 траўня. Прычына затрымання па-ранейшаму не вядомая. Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. Але апошні час перад затрыманнем ён займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну. Вядома, што ў няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.

Гомельскі актывіст і валанцёр Ілля Міронаў знаходзіцца ў СІЗА №3 у Гомлі. Яго затрымалі ў канцы верасня 2021 года – тады дзясяткі людзей схапілі за каментары ў сацыяльных сетках пра страляніну ў менскай кватэры, смерць Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Паводле звестак выдання «Флагшток», суд пачнецца а 10-й раніцы 24 кастрычніка. Яго вінавацяць паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 КК РБ («Распальванне варожасці»), праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Hавiны
Ад «хатняй хіміі» да прымусовага лекавання і «тэрарыстычнага спісу» КДБ: лёсы затрыманых па «справе Зельцара»
2022.09.28 12:47

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў